На радыёстанцыі "Культура" стане больш жывых канцэртаў і сучаснай паэзіі

15 ноября 2019

Галоўная культурная FМ-хваля Белтэлерадыёкампаніі абнаўляе эфір. Канал "Культура" будзе трансліраваць слухачам яшчэ больш жывых канцэртаў прама з вялікай студыі Дома радыё на Чырвонай, 4. Большую частку музыкі пачуюць ад сімфанічнага аркестра медыяхолдынга, пазней запісы перададуць у абменны фонд Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. У сетцы новых праектаў - прэм'ерныя радыёспектаклі. Акцэнт - на літаратурнае вяшчанне.

Вядучыя радыёстанцыі сустрэнуцца сёння са слухачамі

Сёння вядучыя канала "Культура" правядуць сустрэчу са слухачамі ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Месца стане традыцыйным. Там аматары радыёстанцыі больш падрабязна даведаюцца аб навінках сезона і пачуюць музычныя хронікі з фонду. Не забудуцца і пра важную дату для беларускага радыё. Роўна 94 гады таму, 15 лістапада, беларусы ўпершыню пачулі з радыёпрыёмнікаў "Гаворыць Мінск!".