Беларускаму дзіцячаму хоспісу 25

7 августа 2019

За гэты час арганізацыі атрымалася зрабіць шмат - пабудаваць цэнтр паліятыўнай дапамогі "Лясная паляна". (Гэта ўнікальны будынак, дзе ўсё максімальна прадумана і створана для камфорту дзяцей, бацькоў і медперсаналу).

Арганізавана мноства дабрачынных і сацыяльных праектаў. Адзін з іх – летні  лагер "Бусел". Дарэчы, сёлета цэнтр у вёсцы Падляскоўе Стаўбцоўскага раёна таксама адзначыў свой маленькі юбілей. На працягу 20  гадоў тут адпачываюць дзеці і маладыя інваліды са сваімі сем'ямі. 

Ганна Гарчакова, дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса: "Гэта адзін з нашых любімых праектаў, таму што вы бачыце, ён пазітыўны, сонечны, мы яго вельмі любім, ён вельмі важны, але ёсць і іншыя праекты, якія знайшлі сваё адлюстраванне".

У дзень нараджэння не абышлося без падарункаў. Ад спонсараў і сяброў летняга  цэнтра, сярод якіх футбольны клуб БАТЭ, партнёры і валанцёры з Вялікабрытаніі, прадстаўнікі беларускай бізнес-супольнасці. Надоўга запомніцца выхаванцам хоспіса і паветраная прагулка  на верталёце Мі-2 ад Мінскага аэраклуба ДТСААФ.