Беларуская школьная адукацыя паказала годны вынік у міжнародным даследаванні PISA

3 декабря 2019

Наша краіна прыняла ўдзел у маніторынгу ўпершыню і адразу  апынулася ў залатой сярэдзіне

36-ае месца з 79 краін-удзельніц.
Асноўны напрамак даследавання - чытацкая дасведчанасць. Па выніках тэста Беларусь абышла Ізраіль, Люксембург, Украіну, Турцыю, Грэцыю, Славакію. Пераможцамі ў гэтай кампетэнцыі сталі кітайскія школьнікі. На другім месцы  Сінгапур, далей Эстонія і Канада.

Тэсціраванне праводзілася віртуальна з дапамогай камп'ютарных тэхналогій

Школьнікі самі выбіралі мову - рускую або беларускую. Тэст трэба было прайсці за 2 гадзіны.
У даследаванні бралі ўдзел 15-гадовыя школьнікі з 236 устаноў адукацыі. Гэта школы, гімназіі, ліцэі і каледжы.
Выбарку арганізацый праводзіла амерыканская кампанія выпадковым чынам.
Для даследавання школьнікі прайшлі тэст па трох напрамках - матэматыка, чытацкая дасведчанасць і прыродазнаўства.
Таксама па выніках міжнароднага даследавання будзе карэкціравацца школьная праграма. А ў 2021 годзе наша краіна зноў возьме ўдзел у сусветным маніторынгу адукацыі.