Беларускае радыё пачынае цыкл журналісцкіх расследаванняў пра урочышчу Курапаты

5 апреля 2017

Галоўны медыяхолдынг краіны на Першым канале Беларускага радыё пачынае цыкл журналісцкіх расследаванняў, прысвечаны аднаму з гістарычных помнікаў - урочышчу Курапаты. Дзясяткі экспертаў - гісторыкі, архівісты, публіцысты - пазнаёмяць з раней невядомымі фактамі і выкажуць свой пункт погляду пра тое, што трэба і можна зрабіць, каб Курапаты сталі месцам агульнанацыянальнай памяці і прымірэння.

Максім Угляніца, намеснік галоўнага дырэктара Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё: "У нашым эфіры выйдзе цыкл журналісцкіх расследаванняў пра Курапаты. Разам з вядомымі экспертамі, гісторыкамі, супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, прадстаўнікамі прафсаюзаў, іншых грамадскіх арганізацый мы раскрыем некаторыя тайны гэтай сумнай старонкі нашай гісторыі".

Серыя журналісцкіх расследаванняў будзе выходзіць у рамках інфармацыйна-аналітычных праграм у прайм-тайм. Акрамя таго, Міністэрства культуры нашай краіны аб’явіла конкурс эскізных праектаў для стварэння памятнага знака мемарыяла "Курапаты".