Беларускую прафадукацыю прэзентуюць у Бразіліі

19 мая 2014

Беларускую прафадукацыю ўжо ў наступным годзе прэзентуюць у Бразіліі. Каманда студэнтаў з нашай краіны будзе змагацца за званне лепшай у свеце на міжнародным конкурсе WorldSkills. А вось хто стане ўдзельнікам нашай зборнай, даведаемся на гэтым тыдні. Ужо заўтра ўпершыню ў Мінску адкрыецца WorldSkills Belarus. Дзве сотні студэнтаў прафесійна-тэхнічных каледжаў і тэхнікумаў будуць змагацца амаль у 20 спецыяльнасцях.


Нагадаем, да Міжнароднай асацыяцыі WorldSkills наша краіна далучылася толькі сёлета. Галоўная мэта аб'яднання - павысіць цікавасць да рабочых прафесій. Ацэньваць майстэрства ўдзельнікаў будуць 60 чалавек - выкладчыкі і бізнесмены.