Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа рэалізуе некалькі маштабных праектаў у Гродзенскай вобласці

22 февраля 2018

Сацыяльныя праекты для інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, атрады хуткага рэагавання і служба сясцёр міласэрнасці. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа сёлета толькі ў Гродзенскай вобласці мае намер рэалізаваць некалькі маштабных праектаў. У тым ліку - за кошт грантаў. Працягнуцца і актуальныя ініцыятывы таварыства. Адным з акцэнтаў дзейнасці дабрачыннай арганізацыі па-ранейшаму застаецца дапамога людзям, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Таксама падчас сустрэчы ў Гродне генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа адзначыла эфектыўную мадэль менеджменту рэгіянальнай арганізацыі. Больш як 40% ад усіх унёскаў, якія збіраюцца ў вобласці, застаюцца ў Гродзенскім рэгіёне. Іх накіроўваюць на важныя праекты.