Беларуская адукацыя атрымала пяцьдзясят мільёнаў долараў

23 января 2015

Міжнародны грант на пяцьдзясят мільёнаў долараў атрымала беларуская адукацыя. Інвестыцыйны праект Сусветнага банка і нашай краіны дазволіць амаль цалкам абнавіць навучальны комплекс у больш як 150 школах. А выкладчыкі змогуць не толькі пераняць сусветны вопыт у сістэме ацэнкі якасці адукацыі, але і ўкараніць інавацыйныя метады статыстычных механізмаў у навучальным сектары.

Сяргей Руды, намеснік Міністра адукацыі Беларусі: "Мы распрацоўваем сумесна са спецыялістамі, якіх залучаем за кошт сродкаў Сусветнага банка, стратэгію развіцця асобных кірункаў працы сістэмы адукацыі. Залучаем спецыялістаў міжнароднага ўзроўню з выкарыстаннем сродкаў Сусветнага банка для правядзення кансультацый нашых спецыялістаў, для вывучэння сусветнага вопыту".

Як засведчыла кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, ужо да 2018 года Беларусь зможа ўвайсці ў спіс краін - удзельніц Міжнароднай праграмы ацэнкі навучальных дасягненняў "Піза". У выніку замежная сістэма дазволіць максімальна выкарыстаць замежны вопыт у развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі.