Беларуска-расійскі спадарожнік адправіцца ў космас у 2021 годзе

21 января 2020
Пра гэта распавёў Уладзімір Гусакоў. Кіраўнік Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук паведаміў, што  зараз распрацоўваецца эскізны праект, вызначаецца фінансаванне і камплектуючыя. Пераважна дэталі апарата будуць беларускай вытворчасці, у прыватнасці, праграмнае забеспячэнне і навігацыйная сістэма. Летась фінансаванне навуковай дзейнасці склала 76 мільёнаў рублёў. За мінулы год рэалізавана  98 інавацыйных праектаў і ўведзены ў эксплуатацыю 8 новых вытворчасцяў.