Беларуска-расійскі бізнес-інкубатар пачне працаваць ужо ў лістападзе

1 октября 2018

Аб гэтым стала вядома падчас правядзення анлайн-дыялогу паміж моладдзю Саюзнай дзяржавы. У анлайн-фармаце юныя беларусы і расіяне абмеркавалі перспектывы моладзевай палітыкі ў галіне спорту, турызму, культуры і бізнесу. Сустрэча адбылася напярэдадні V Форуму рэгіёнаў. Ключавой тэмай анлайн-зносін стала міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне моладзі дзвюх краін.

Дзмітрый Варанюк, першы сакратар ЦК БРСМ: "У лістападзе запускаецца беларуска-расійскі бізнес-інкубатар, моладзевы бізнес-інкубатар, дзе маладыя прадпрымальнікі Беларусі і Расіі збяруцца разам і абмяркуюць, як можна выбудоўваць сёння прадпрымальніцкую ініцыятыву на тэрыторыі РФ і Беларусі, якія існуюць моманты ў заканадаўстве, як правільна адкрыць сваю справу".

Аляксандр Лук'янаў, першы намстаршыні Моладзевай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі: "У моладзі ёсць магчымасць прадставіць свае бізнес-ідэі, праекты. Іх падтрымаюць. Кампетэнтная экспертная камісія, вядома, ацэніць іх, дапаможа надаць імпульс для далейшага развіцця і інтэграцыі ў рэальным сектары эканомікі".

Нагадаем, V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартуе ў Магілёве 10 кастрычніка.