Беларуска-польскую мяжу перасекчы стане прасцей і хутчэй

21 июля 2014

Пункты пропуску Дамачава і Пясчатка атрымаюць статус міжнародных пагранпераходаў. Праз іх змогуць рухацца транспартныя сродкі не толькі Беларусі і Польшчы, але і іншых краін. У Брэсце кіраўнікі мытных службаў абмеркавалі будучыню супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў.


Акрамя гэтага плануецца, што на беларуска-польскай мяжы з'явіцца сістэма электроннага браніравання. Гэта дапаможа паменшыць чэргі на пагранпераходах. У кожнага перавозчыка з'явіцца асобны талон, на якім будзе пазначаны дакладны час перасячэння мяжы.