Беларуска-кітайскі даследчы цэнтр адкрылі ва Універсітэце грамадзянскай абароны

19 марта 2019

Гэта адукацыйная эксперыментальная пляцоўка для распрацоўкі і вывучэння сродкаў грамадскай бяспекі. Новая мадэль кіравання абароненасцю дапаможа дакладна аналізаваць гарадскія рызыкі. Для рэалізацыі праекта выкарыстаюць такія тэхналогіі, як штучны інтэлект, інфармацыйныя мадэлі будынкаў.  Гэта дазволіць атрымліваць звесткі пра стан аб'ектаў, камунікацый, тэхабсталявання, якія дапамогуць прадухіліць або спрагназаваць магчымыя надзвычайныя сітуацыі і загадзя апавясціць насельніцтва аб інцыдэнтах.

Цуй Цымін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі: "Адна з найважнейшых мэт стварэння цэнтра - узаемадзеянне па абмене вопытам паміж Кітаем і Беларуссю ў галіне гарантавання грамадскай бяспекі і кіравання гарадамі. Наколькі я ведаю, універсітэт МНС вызначаецца сваімі прэстыжнымі навуковымі дасягненнямі. У гэтай галіне ёсць чаму вучыцца ў нашых беларускіх партнёраў".

Аляксандр Худалееў, першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Ужытыя самыя апошнія тэхналогіі для таго, каб выпрацоўваць сістэмы абароны аб'ектаў з масавым знаходжаннем, патэнцыяльна небяспечных аб'ектаў і іншых, якія ствараюць сёння пагрозу ў нашай краіне. На практыцы будуць распрацоўвацца як праграмныя комплексы, так і сістэмы бяспекі, якія будуць укараняцца і на аб'ектах, і ў цэлым у горадзе. У тым ліку гэта будзе датычыцца і транспартнай інфраструктуры і аб'ектаў".

Кітайскі дыпламат адзначыў, што сумесная праца над праектам важная для рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях".