Беларускі верталёт Мі-8 завяршае місію ў Латвіі

30 июля 2018

Становішча ў рэгіёне паляпшаецца. Ратавальнікі заяўляюць аб лакалізацыі пажару, ёсць яшчэ задымленні, але гэтыя ачагі пад кантролем. Зараз беларускі, літоўскі і латвійскія экіпажы знаходзяцца ў дзяжурным рэжыме. Сёння верталёты выконвалі толькі даразведку мясцовасці. Калі на працягу сутак пажарная сітуацыя не пагоршыцца, то заўтра беларускі экіпаж вернецца ў Беларусь.

З-за пажару адразу ў некалькіх рэгіёнах Еўропы Еўрасаюз не змог выдзеліць дадатковыя сілы Рызе. Таму краіна звярнулася па дапамогу да Беларусі. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію і быў накіраваны верталёт Мі-8.