Беларускі тэатр "Лялька" запрасіў дзяцей і дарослых на інтэрактыўнае прадстаўленне пад адкрытым небам

10 июня 2020
Прэм'ера спектакля "Лялечны карагод" адбылася на пляцоўцы ля скульптуры "Стары Хатабыч". Фокусы, загадкі, гульні, песні і танцы - акцёры разам з гледачамі сталі героямі яркага прадстаўлення. Інтэрактыўны спектакль аб'яднаў герояў з розных прадстаўленняў лялечнага тэатра. Казачныя персанажы прыадкрылі гледачам закуліссе і распавялі аб тэатральных прыёмах.