Беларускі саюз жанчын упершыню правёў вечар сямейнага чытання "Бацькоўскi дар"

31 мая 2023

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей Беларускі саюз жанчын упершыню правёў вечар сямейнага чытання "Бацькоўскi дар".

Тэатралізаванае чытанне твораў класікаў беларускай літаратуры прайшло ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. У ролі чытальнікаў нараўне з сем'ямі, з акцёрамі тэатра выступілі і дзяржаўныя дзеячы. Арганізатары мерапрыемства адзначылі, што прастора сямейнага чытання здольна аб'яднаць старэйшае і малодшае пакаленні, а таксама ўплываць на фарміраванне асэнсаванага, багатага духоўнага свету дзяцей.

Змест кнігі "Бацькоўскі дар" - гэта творы класікаў нашай літаратуры: Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне сямейных традыцый культурнага вольнага часу і павышэнне ролі кнігі і чытання ў выхаванні падрастаючага пакалення.