Абаронцаў Айчыны сёння віншуе Беларускі саюз жанчын: абласныя аддзяленні са салодкімі сувенірамі адправіліся ў ваенныя часці. У Гомелі першым пунктам маршруту стаў абласны ваенны камісарыят. Кветкі ад саюза перадалі прыгожай палове калектыву. Дарэчы, жанчын тут 45. Салодкія сувеніры і віншаванні калектыў прыняў на чале з дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, ваенным камісарам Гомельскай вобласці Андрэем Крываносавым.
Музычныя віншаванні калектыву перадалі навучэнцы каледжа імя Сакалоўскага. Дарэчы, акцыю падхапіў і дэпутацкі корпус. Уручэнне салодкіх сувеніраў працягнецца і заўтра.













