Беларускі саюз моладзі прапануе падзяліцца сваёй камсамольскай гісторыяй

17 октября 2018

Прыносіць экспанаты, звязаныя з рухам, можна да 25 кастрычніка ў раённыя камітэты і ў штаб-кватэру арганізацыі на Карла Маркса. Частка экспазіцыі (камсамольскія білеты, значкі, плакаты, стол першага сакратара райкама) сёння змаглі ўбачыць удзельнікі адкрытага дыялогу. Ён сабраў ветэранаў камсамола і лідараў Саюза моладзі. З гэтай сустрэчы пачаўся моладзевы марафон, прысвечаны юбілею УЛКСМ. Ён завершыцца ў дзень стагоддзя руху - 29 кастрычніка.

Дзмітрый Варанюк, першы сакратар ЦК БРСМ: "У нас стартуе праект, дзе мы кожнаму аб'екту, які пабудаваны з удзелам студэнцкіх атрадаў на працягу гэтых 100 гадоў, абавязкова прымацуем таблічку, дзе пакажам, калі і кім быў пабудаваны, хто з маладых людзей працаваў на тым або іншым аб'екце па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Удзельнікі адкрытага дыялогу сёння змаглі ўбачыць кнігу з калекцыі Прэзідэнцкай бібліятэкі. Гэта электронны варыянт унікальнага выдання 1927 года "Нарысы па гісторыі камсамола Беларусі".