Беларускі праект па аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 - у фінале міжнароднай прэміі "Мы разам". Узнагароджанне лепшых адбылося ў Маскве. "Мы разам" - ідэя, якая аб'яднала мільёны людзей з усяго свету. Гэта добраахвотніцкія праекты ад экалогіі да медыцыны. Сёлета на ўдзел пададзена больш за 25 тысяч заявак з 30 краін. У фінал прайшло 12 праектаў, сярод іх і беларускі. Нашу краіну прадставіла туберкулёзная бальніца.
Міжнародны форум "Мы разам" - гэта яшчэ і дзелавая праграма. З лекцыямі і майстар-класамі выступілі палітыкі, дыпламаты, бізнесмены, прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый і СМІ. Лепшыя праекты форуму атрымаюць гранты на развіццё.













