Беларускі святочны ранішнік упершыню прайшоў у Парыжы

18 декабря 2018

Чараўніцтва Новага года з нецярпеннем чакаюць не толькі ў нас. Беларускі святочны ранішнік упершыню прайшоў у Парыжы. Для нашых маленькіх землякоў і іх бацькоў у пасольстве ў Францыі выступілі калектывы з Полацка і Магілёва. Дзеці прачыталі Дзеду Марозу вершы і атрымалі салодкія падарункі з радзімы.

Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі: "Мы спадзяёмся, што нас будзе падтрымліваць беларуская дыяспара так, як падтрымлівала пры арганізацыі беларускага Купалля ў Францыі, беларускіх калядак таксама ў гэтай краіне, мы спявалі разам гімн Беларусі. Незалежна ад таго, ці мы пражываем на нашай Бацькаўшчыне, Рэспубліцы Беларусь, ці мы пражываем па-за межамі нашай краіны. Мы павінны быць усе разам, мы належым да беларускага народа і да дзяржавы - Рэспубліка Беларусь. Мы ганарымся гэтым. Нас гэта аб'ядноўвае".

Праект "Навагодняя ялінка" акрамя Парыжа прайшоў у Ліёне і ў Клермон-Феране - гарадах пабрацімах Мінска і Гомеля.