Беларускі святочны ранішнік упершыню прайшоў у Парыжы

18 декабря 2018

У пасольстве нашай краіны ў Францыі для членаў дыяспары выступілі калектывы з Полацка і Магілёва. Для нашых маленькіх землякоў і іх бацькоў паказалі навагодні спектакль, а таксама выканалі беларускія песні. Усе госці атрымалі салодкія падарункі з радзімы. Акцыя "Навагодняя ялінка" прайшла не толькі ў Парыжы, але і ў Ліёне і Клермон-Феране - гарадах-пабрацімах Мінска і Гомеля.