Беларускі пошукавы спецбатальён выявіў медальён салдата Чырвонай арміі

21 Чэрвеня 2017

І праз 75 гадоў жыхарка Украіны змагла прынесці кветкі на магілу свайго бацькі, загінуўшага ў нацысцкім лагеры.

Беларускі пошукавы спецбатальён выявіў медальён салдата Чырвонай арміі Івана Шапавалава падчас раскопак на месцы лагера для ваеннапалонных "Шталаг 324", які нямецкія войскі абсталявалі ў Гродне. Сёння разам з загінуўшым салдатам тут на кургане перапахавалі астанкі яшчэ 992 чалавек, якія былі знойдзены падчас пошукавых работ.

Усяго за час пошукавых работ, якія безупынна праводзяць тут ужо некалькі гадоў, удалося выявіць і перапахаваць каля 6 тысяч загінуўшых. Пакуль усталяваны імёны крыху больш як тысячы.