Беларускі пагранічны знак абстралялі з тэрыторыі Украіны

15 сентября 2021
Беларускі пагранзнак абстралялі з тэрыторыі Украіны. Інцыдэнт адбыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага пагранатрада. Пры аглядзе слупа пагранічнікі заставы "Сварынь" выявілі пашкоджанні канструкцыі і шчытка з выявай дзяржаўнага герба Беларусі (прабоіны ад шроту, як мяркуецца, у выніку выстралу  з паляўнічай стрэльбы).  Праводзіцца праверка.