Беларускі парламент сёння закрыў восеньскую сесію

19 декабря 2019

Яна падоўжылася ўсяго 14 дзён і стала самай кароткай у нашай гісторыі.

Дэпутаты паспелі вырашыць усе арганізацыйныя пытанні  і вызначыліся з саставамі  профільных камісій. Эканоміка, нацыянальная бяспека, медыцына, адукацыя, сацыяльная сфера,   як і ў папярэднім скліканні, іх 14. Да законатворчай працы парламентарыі прыступяць ужо ў наступным годзе.
 

Зараз у Палаце прадстаўнікоў - больш за 30 законапраектаў

Прыкладна траціна з іх  перайшлі ад мінулага саставу і будуць разгледжаны ў другім чытанні. Сярод новых дакументаў - закон аб дзяржаўных арганізацыях, аб ліцэнзаванні, аб добраахвотніцкай дзейнасці. Дэпутаты таксама ўвойдуць у склад рэспубліканскай экспертнай групы па ўдасканаленні заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці. На гэтую працу, нагадаем, Прэзідэнт адвёў паўгода.

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Канікул у нас ніякіх няма. Сапраўды, на сённяшні дзень мы вырашылі ўсе арганізацыйныя пытанні. Наперадзе  вялікая праца па рабоце  з законапраектамі. І вы ведаеце, што ўжо літаральна вясной  мы пачынаем разглядаць пакет бюджэтных дакументаў, і ў састаў камісіі, якая будзе створана, разам з урадам увойдуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Нам трэба правесці шэраг навучанняў, што будзе зроблена ў студзені. Гэта значыць графік наш будзе вельмі насычаны".

Наталля Качанава аб планах сенатараў на 2020 год

Сёння адбылося таксама заключнае пасяджэнне першай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання. Спікер верхняй палаты Наталля Качанава заклікала сенатараў актыўней супрацоўнічаць з моладдзю, часцей асвятляць сваю дзейнасць у СМІ і сацыяльных сетках. Новы імпульс трэба будзе  надаць рабоце  ў рэгіёнах – часцей  сустракацца з людзьмі і вырашаць пэўныя пытанні на месцах. У наступным годзе трэба будзе распрацаваць шэраг новых законаў. Асаблівая ўвага - да сацыяльнай, дэмаграфічнай і экалагічнай тэмаў. Вясновая сесія беларускага парламента адкрыецца 2 красавіка.