Нацыянальны сход пракаментаваў рэзалюцыю сейма Літвы ад 10 верасня, у якой парламентарыі суседняй краіны аб'яўляюць Святлану Ціханоўскую "абраным лідарам" Беларусі. Гэтая рэзалюцыя не адпавядае духу добрасуседства і ўніверсальным парламенцкім прынцыпам, лічаць у Мінску. Прыняцце такога дакумента - грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы і парушэнне права беларускага народа вызначаць шлях развіцця сваёй краіны. Такія дзеянні з'яўляюцца правакацыйнымі і недапушчальнымі, парушаюць нормы міжнароднага права і міждзяржаўных зносін, а таксама прынятую парламенцкую практыку. Непрыманне выклікаюць заклікі аказваць санкцыённы націск на беларускія ўлады з мэтай змянення ўнутранай і знешняй палітыкі нашай краіны. Беларускія парламентарыі лічаць, што міждзяржаўныя адносіны могуць развівацца толькі на аснове ўзаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы.
Беларускі парламент асудзіў рэзалюцыю сейма Літвы
15 сентября 2020













