Беларускі вопыт навучання топ-менеджараў зацікавіў калег з Расіі

28 августа 2014
Сёння было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце і філіялам расійскай альма-матар. Калегі плануюць пачаць праект па абмене выкладчыкамі, аспірантамі і студэнтамі. Прадстаўнікі ўніверсітэтаў спадзяюцца, што дадзены крок дапаможа не толькі пераняць дасягненні суседзяў, але і ўбачыць недахопы, якія не так заўважныя знутры.

Анатоль Маразевіч, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь: Ад таго, як кіраўнікі будуць узаемадзейнічаць адзін з адным, так шмат у чым будзе вызначацца ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі. Нам трэба, каб нашы кіраўнікі разумелі жыццё правільна, каб ставіліся адзін да аднаго з павагай, і калі супярэчнасці ўзнікнуць, то яны павінны вырашацца толькі за сталом перамоў.

У новым пагадненні ідзе размова і аб цесным узаемадзеянні беларускіх і расійскіх прафесараў.