Беларускі вопыт барацьбы з небяспечнымі адыходамі прызналі лепшым у ЕўрАзЭС

28 апреля 2013

Гэта заявілі прадстаўнікі прыродаахоўных службаў на пасяджэнні Савета. У Белавежскай пушчы абмеркавалі не толькі спосабы ліквідацыі адыходаў, але і праблемы балотаў. Нягледзячы на лакальныя тэмы дакладаў, экалагічныя праблемы з'яўляюцца глабальнымі. І  могуць паўплываць на біясферу  ў цэлым. Акрамя Беларусі, у пасяджэнні Савета прынялі ўдзел Расія, Казахстан, Кыргызстан  і Таджыкістан.  Нагадаем, 2013 год у СНД аб’явілі годам экалагічнай культуры.