Беларускі наркакантроль сёння адзначае 20-гадовы юбілей

9 Кастрычніка 2016

Беларускім праваахоўнікам удалося кардынальна пераламаць сітуацыю на наркарынку краіны. Шмат у чым гэта звязана з паспяховай працай антынаркатычнага дэкрэта. Чорны рынак апіятаў, псіхатропаў і наркотыкаў - адзін з самых прыбытковых у свеце. Невыпадкова практычна кожная краіна надае гэтай праблеме асаблівую ўвагу. Беларусь у гэтым плане не выключэнне - адзін з каналаў паставак з Азіі ў Еўропу праходзіць менавіта праз нашу краіну.

Васіль Лосіч, начальнік галоўнага ўпраўлення МУС Беларусі:

"Пакуль яшчэ не адной дзяржаве не ўдалося пераламаць сітуацыю такім чынам і не тое, што стабілізаваць, а пайсці па шляху зніжэння як злачыннасці, так і колькасці нарказалежных асоб. Сёння, я думаю, мы першыя ў Еўропе, каму ўдалося так кардынальна пераламаць сітуацыю".

За апошнія гады служба наркакантролю значна пашырыла штат і паўнамоцтвы, з'явілася наркаразведка ў Інтэрнэце. Толькі за гэты год міліцыя выявіла звыш 4,5 тысячы злачынстваў у сферы незаконнага абарачэння наркотыкаў, а гэта больш за 200 кілаграмаў белай смерці.