Беларускае Міністэрства аховы здароўя праводзіць відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі САЗ

3 апреля 2020
У гэтыя хвіліны беларускае Міністэрства аховы здароўя праводзіць відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі САЗ. На сувязі - галаўны офіс еўрапейскага бюро, які знаходзіцца ў Капенгагене. Галоўная тэма дыялога - тэхнічныя дэталі візіту эксперта сусветнай арганізацыі ў Беларусь, каб ацаніць сітуацыю з COVID і працу нашых медыкаў. Нагадаем, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка асабіста запрасіў спецыялістаў САЗ у Беларусь.