Драўляныя скульптуры памерам з запалкавую галоўку. Разьбяр па дрэве з Ваўкавыскага раёна стварае незвычайныя мініяцюры. Каб разгледзець некаторыя работы, трэба як мінімум павелічальнае шкло. Толькі тады можна ўбачыць выраз твару фігуркі і нават кожную складку на адзенні. Працуюць з такім матэрыялам мініяцюрнымі разцамі. Некаторыя з іх больш тонкія, чым звычайная іголка. У прафесійным асяроддзі разьбяра-мінімаліста ўжо называюць беларускім Ляўшой.
Сёння ў калекцыі майстра некалькі тысяч работ: ад міліметровых да настольных скульптур. Праўда, і ў такіх работах заўсёды прысутнічаюць элементы мініяцюры.
Беларускі Ляўша стварае мініяцюрныя фігуркі з дрэва
2 марта 2020













