Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў у космас уласны спадарожнік

31 октября 2018

Касмічны апарат быў паспяхова выведзены на арбіту вышынёй 520 кіламетраў над паверхняй Зямлі. Запуск праходзіў з кітайскага касмадрома. За паўтары гадзіны ён аблятае зямны шар і 6 разоў за суткі знаходзіцца ў зоне радыёбачнасці каля 10 хвілін. Дарэчы, нанаспадарожнік важыць крыху больш за паўтара кілаграма. Плануецца, што касмічны апарат будзе знаходзіцца ў космасе не менш чым 2 гады, і студэнты ў рэальных умовах змогуць асвойваць касмічныя тэхналогіі і праводзіць навуковыя даследаванні.