Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт адзначае юбілей

20 мая 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ВНУ з 85-годдзем. За гэты час спецыялістамі сталі больш за 165 тысяч чалавек. Тут вучыліся шматлікія міністры, буйныя бізнесмены, дзяржаўныя дзеячы. З дыпломам БДЭУ выпускнікі могуць працаваць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Універсітэт супрацоўнічае з ВНУ і навуковымі арганізацыямі з 25 краін. Студэнты могуць навучацца па праграмах двайных дыпломаў ва ўніверсітэтах Германіі, Партугаліі, Польшчы, Латвіі і Расіі.