Беларускі фонд міру адзначыў юбілей - 55 гадоў з дня заснавання

13 мая 2016

Сёння ж у сталіцы прайшоў урачысты сход дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў краіны, кіраўнікоў міратворчых арганізацый і канфесій. Святочны форум аб'яднаў больш за 700 чалавек і стаў найбуйнейшым мерапрыемствам у гісторыі міратворчага актыву краіны за 20 гадоў.

Ігар Бузоўскі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Кансалідацыя Фонду міру існуе не на словах, а на справе ў Рэспубліцы Беларусь. Мы з'яўляемся сведкамі самых розных маштабных праектаў, прымеркаваных да Дня Перамогі, прымеркаваных да дзяржаўных святаў і мерапрыемстваў, і накіраваных на захаванне і прымнажэнне такіх паняццяў, як мір, справядлівасць, сацыяльная справядлівасць".

Тадэвуш Кандрусевіч, Архібіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі: «Дзейнасць кожнай арганізацыі, падобнай да Беларускага фонду міру, вельмі патрэбная. І касцёл заўсёды маліўся і будзе маліцца аб міры, бо чалавек створаны дзеля таго, каб жыць у міры».

Павел, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі: "Сёння гэты Фонд міру мае вялізны жыццёвы вопыт. Гэтым вопытам трэба дзяліцца, да гэтага вопыту трэба прыслухоўвацца. І зусім невыпадкова, што мы сёння сабраліся ў Мінску. Гэта і горад асаблівы, і краіна асаблівая. Хто як не беларусы і Беларусь ведае цану міру".

За паўстагоддзя працы Беларускі фонд міру дапамог у аднаўленні сотні помнікаў, падтрымлівае ветэранаў Вялікай Айчыннай і ветэранаў працы, аказвае дапамогу дзецям-сіротам. Заслугай сацыяльных праектаў Фонду міру сталі сотні выратаваных лёсаў.