Беларускі фонд міру мае намер заснаваць штогадовую прэмію "Міратворац года"

12 декабря 2017

Пра гэта сёння заявіў старшыня праўлення грамадскага аб'яднання падчас 6-й рэспубліканскай канферэнцыі фонду. На ёй таксама былі падведзены вынікі апошніх пяці гадоў працы фонду, быў абраны новы склад праўлення. У яго ўвайшлі прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый, дэпутаты, журналісты, бізнесмены, навукоўцы.

56 гадоў таму быў заснаваны Фонд міру. Сёння Беларускі фонд працягвае першапачатковыя традыцыі па ўмацаванні міру і згоды паміж народамі, падтрымлівае ідэі міласэрнасці і гуманізму, шэфствуе над ветэранамі вайны і працы.