Цырымонія адбылася ў Маскве. Касманаўт Алег Навіцкі, перапыніўшы рэабілітацыйны курс, які ён праходзіць пасля завяршэння экспедыцыі, асабіста ўручыў сімвал беларускай дзяржавы паслу Беларусі ў Расіі Ігару Петрышэнку. Цырымонія прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы.
Восем месяцаў таму у сценах пасольства ў гэтай жа зале прайшла цырымонія перадачы флага касманаўту. Тады наш суайчыннік падзяліўся, што з асабістых рэчаў, якія ён вырашыў узяць з сабою, чырвона-зялёны флаг стаў першым прадметам. Увесь палёт ён знаходзіўся ў каюце і служыў, прызнаўся касманаўт, вялікай маральнай падтрымкай.
Алег Навіцкі прабыў у космасе 196 сутак і ажыццявіў на борце больш за паўсотню навуковых эксперыментаў. За час, праведзены на арбіце, касманаўт не забываў землякоў і радаваў чароўнымі краявідамі беларускіх гарадоў. Ён актыўна публікаваў іх у сацыяльных сетках. Праз сацсеткі віншаваў суайчыннікаў з усімі святамі, такім чынам падтрымліваючы бесперапынную сувязь з Радзімай.













