Беларускі экіпаж адправіўся ў кругасветнае падарожжа на лёгкім вінтавым самалёце

20 августа 2018

Беларускі экіпаж упершыню ў гісторыі нашай краіны адправіўся ў кругасветнае падарожжа на лёгкім вінтавым самалёце. Экспедыцыя стартавала на выхадных без гучных праводзін і вялікіх прэс-канферэнцый (пілоты - людзі забабонныя). Аднак яны трымаюць сувязь з нашым тэлеканалам і дзеляцца відэа свайго падарожжа. Маршрут пракладзены праз 10 краін. Беларуская каманда ўжо пераадолела амаль 3 тысячы кіламетраў. Зараз пілоты прызямліліся ў Новасібірску. Заўтра - шлях на Байкал. Дзень напярэдадні старту з экіпажам правяла наш карэспандэнт Вераніка Бута (відэа).