Беларускі экіпаж - адзіны, хто ідзе без промахаў у "Танкавым біятлоне"

4 августа 2017

І зноў - першыя! Яшчэ адзін беларускі танкавы экіпаж стаў лідарам у індывідуальнай гонцы на падмаскоўным палігоне Алабіна ў рамках Армейскіх міжнародных гульняў. Экіпаж палепшыў час - у параўнанні з нашымі танкістамі з першага заезду, а таксама абагнаў найбліжэйшага праследавальніка - каманду Казахстана - амаль на круг. І пры гэтым беларусы - адзіныя ў "Танкавым біятлоне", хто на дадзены момант не мае ніводнага промаху. Канчатковыя вынікі заезду суддзі падвядуць крыху пазней, тады і стануць вядомыя месцы ўсіх каманд.