Традыцыйную дабрачынную акцыю перад пачаткам новага навучальнага года для маленькіх беларусаў правёў Беларускі дзіцячы фонд. Арганізатары акцыі дапамаглі сабраць у школу першакласнікаў з больш як 40 дамоў сямейнага тыпу. Дапамогу аказалі вядучыя беларускія вытворцы адзення, абутку і аксесуараў.
Таксама Беларускі дзіцячы фонд арганізаваў для будучых школьнікаў вялікую забаўную праграму з атракцыёнамі, боўлінгам, гульнявымі аўтаматамі і кінапраглядам у 5D.