Беларускі дэсант высадзіўся на Паўночным полюсе

8 апреля 2015

Скачок з парашутам у экстрэмальных умовах ажыццявілі 13 чалавек. Упершыню ў гісторыі вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый паспяхова прызямліліся на дрэйфуючую крыгу ў Паўночным Ледавітым акіяне. Аперацыя прайшла сумесна з кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў - членаў АДКБ. Беларусы будуць пераймаць вопыт дзеянняў у экстрэмальных умовах падчас пошуку і падтрымання жыцця пацярпелых або тых, хто церпіць бедства.