Беларускім вайскоўцам, звольненым са службы ў 1992-1994 гадах, павысяць пенсіі

11 августа 2016
Адпаведны ўказ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Дакумент накіраваны на павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароны такіх вайскоўцаў. Тады пенсія ім была прызначаная ў няпоўным памеры. Паводле ўказу, для такіх адстаўных вайскоўцаў пенсія будзе павялічвацца за кожны год працы пасля прызначэння ім пенсіі за выслугу гадоў на 1% сумы грашовага забеспячэння, улічваемага для вылічэння пенсій.