Беларускіх медыкаў будуць страхаваць ад каранавіруса

5 апреля 2020
Беларускія медыкі, якія дапамагаюць хворым на каранавірус, атрымаюць даплаты і страхоўку - такое рашэнне прыняла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Падтрымка медработнікаў пачалася яшчэ ў сакавіку, калі з'явіліся першыя выпадкі захворвання на COVID-19. Пра гэта напярэдадні заявіла намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў краіны Алена Манкевіч.

Алена Манкевіч, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Кіраўнік дзяржавы даручыў грамадскім арганізацыям прадумаць, якую дапамогу яны гатовыя аказаць тым людзям, якія ў ёй маюць патрэбу. ФПБ прыняла рашэнне аказаць падтрымку медыкам, якія працуюць з тымі, хто захварэў на каранавірус. Мы вырашылі, што акрамя матпадтрымкі мы будзем гэтых людзей дадаткова страхаваць".

Асноўны від дапамогі зараз - гэта набыццё сродкаў для дэзынфекцыі і абеззаражвання, а таксама сродкаў індывідуальнай абароны. Напрыклад, толькі спецыяльных ахоўных касцюмаў закуплена 14 000, усе яны размяркоўваюцца паміж рэгіёнамі. Першая партыя ўжо накіраваная ў Віцебскую інфекцыйную бальніцу.