Беларускія зенітчыкі ажыццявілі 200-кіламетровы марш-кідок на палігон

9 апреля 2018

У Беларусі працягваецца комплексная праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл. Зенітчыкі ажыццявілі марш-кідок з пункта пастаяннай дыслакацыі на навучальны палігон. Працягласць маршруту – больш за 200 кіламетраў. Адзначым, што выпрабаванне няпростае, як для асабістага складу, так і для тэхнікі. У рамках маштабнай праверкі адпрацаваны пытанні контрдыверсійнай дзейнасці, прымянення паветраных пошукавых груп, а таксама паветранага прыкрыцця штурмавых груп і калоны тэхнікі. А ў найбліжэйшы час зенітчыкаў чакае тактычнае вучэнне з баявой стральбой.