Беларускія забудоўшчыкі выступілі з ініцыятывай па будаўніцтве жылых і офісных будынкаў з дрэва

21 Жніўня 2019

Экалагічна, хутка і надзейна. Беларускія забудоўшчыкі выступілі з ініцыятывай па будаўніцтве шматпавярховых жылых і офісных будынкаў з дрэва. Як сцвярджаюць спецыялісты, гэты кірунак зараз актыўна развіваецца па ўсім свеце з-за сваёй практычнасці і папаўняльнасці матэрыялу. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, з'явілася магчымасць поўнай замены апорных канструкцый з жалезабетону на драўляныя. Пакуль ідэя знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, тым не менш, у праектыроўшчыкаў ужо ёсць канкрэтныя прапановы.

Пакуль жа статус драўлянага гіганта замацаваны за Нарвежскай высоткай . У 18-павярховым шматфункцыянальным будынку размешчаныя жылыя апартаменты, гасцініца, басейн, офісныя памяшканні і рэстаран.