Беларускія вышыванкі ўручылі маладым матулям

23 июня 2017

Першы падарунак - з нацыянальным каларытам. Сёння ў адным са сталічных радзільных дамоў правялі незвычайную патрыятычную акцыю. Своеасаблівы абярэг - вышыванкі з традыцыйным беларускім арнаментам - уручылі маладым матулям і іх немаўлятам.

Дарэчы, зараз праводзіцца конкурс на лепшае фота і сэлфі ў вышыванцы. Здымкі ўдзельнікаў размяшчаюцца ў сацыяльных сетках. А пераможніцу назавуць 2 ліпеня падчас Дня вышыванкі.