Беларускія ВНУ пачынаюць прыём дакументаў

12 июля 2018

Маладым людзям для гэтага трэба асабіста падаць пашпарт, заяву, атэстат, меддаведку, дакументы, якія пацвярджаюць ільготы (калі яны ёсць) і, вядома, сертыфікаты ЦТ. Іх пачалі выдаваць яшчэ ў аўторак. Нагадаем, цэнтралізаванае тэсціраванне гэтым летам прайшлі 84 тысячы абітурыентаў. 100 балаў набралі 392 чалавекі, а вось выключны вынік адразу па двух прадметах усяго ў 16.

Падаваць дакументы на бюджэт можна да 17 ліпеня. На платнае - да 2 жніўня. А вось 18 ліпеня пачнуцца выпрабаванні для тых, хто выбраў спецыяльнасць, звязаную з творчасцю або фізічнай культурай, а таксама для абітурыентаў, якія паступаюць на скарочаную форму навучання. Уступная кампанія ў нашай краіне завершыцца 6 жніўня.