Беларускія ВНУ пачынаюць прыём дакументаў

8 июля 2016

У абавязковым спісе: пашпарт, атэстат, сертыфікаты ЦТ, меддаведка і заява. Тыя, хто з паважлівай прычыны не можа прыйсці сам, могуць даручыць гэта давераным асобам. Падаць дакументы на бюджэтную форму можна да 14 ліпеня, на платнае навучанне - да 1 жніўня. І толькі для завочнага і вячэрняга аддзялення сельгаспрофілю ўстаноўлены тэрмін з 15 ліпеня па 5 снежня. А для абітурыентаў сілавых і творчых ВНУ наперадзе яшчэ ўнутраныя ўступныя экзамены - яны пачнуцца праз тыдзень. Ужо 24 ліпеня стане вядома, хто ж прайшоў на бюджэтную форму навучання. Залічэнне на платную завершыцца 4 жніўня.