Беларускія ўрачы, якіх вызвалілі з палону ў Лівіі, вернуцца ў Мінск заўтра

27 декабря 2017

Муж і жонка з Гомеля Іна Бабуш і Сяргей Здота знаходзіліся ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне з 2010 года, дзе працавалі па кантракце. Медыкі выказалі падзяку і адзначылі зладжаную працу МЗС Беларусі і Расіі па іх вызваленні, а таксама дапамогу кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Ён асабіста сустрэўся з беларусамі ў Маскве. Падрабязнасці медыкі распавялі журналістам на невялікай прэс-канферэнцыі.

Неабходнае садзейнічанне ў вяртанні беларусаў на Радзіму аказвае пасольства нашай краіны ў Расіі. Падрабязнасці ў нашым вялікім сюжэце ў "Панараме".