Беларускія войскі сувязі адзначаюць прафесійнае свята

20 октября 2014

Гісторыя даўжынёй 95 гадоў. Сёння прафесійнае свята адзначаюць беларускія войскі сувязі. На дадзены момант айчынныя радысты забяспечваюць сувяззю ўсе ваенныя часці краіны. На вучэннях, якія праходзяць як у Беларусі, так і за яе межамі, нашы сувязісты паказваюць станоўчыя вынікі. Высокі ўзровень адзначылі міжнародныя спецыялісты на пасяджэнні Каардынацыйнага камітэта начальнікаў сувязі ўзброеных сіл краін - удзельніц СНД. Форум прайшоў у Мінску напярэдадні. На нарадзе дэлегаты разгледзелі пытанне аб стварэнні адзінай сістэмы ваеннай сувязі на прасторах СНД і сёння ўжо зразумела, такой інтэграцыі - быць.


Да свята сувязісты атрымалі добрую навіну. Ужо да канца года Узброеныя Сілы Беларусі цалкам абсталююць пераноснымі радыёстанцыямі апошняга пакалення.