Беларускія вайскоўцы заваявалі золата конкурсу "Снайперскі рубеж"

7 августа 2018

Беларускія вайскоўцы заваявалі золата конкурсу "Снайперскі рубеж" міжнародных Армейскіх  гульняў. Сапернікамі былі каманды з Казахстана, Кітая і Расіі. Снайперская эстафета ў фінале - гэта дыстанцыя адзін кіламетр з рознымі перашкодамі.

Другое месца заняла каманда з Казахстана, бронзу падзялілі прадстаўнікі Расіі і Кітая.