Беларускія вайскоўцы завяршаюць падрыхтоўку да вучэнняў "Захад-2017"

25 августа 2017

Ваенныя лётчыкі сёння адпрацавалі найскладанейшы элемент пілатавання. На ўчастак аўтатрасы прызямліліся - МіГ-29, Як-130, Су-25, а таксама грузавы Ан-26. Складанасць такіх задач у тым, што ў лётчыкаў няма дадатковых арыенціраў, і шырыня дарожнага палатна ўдвая меншая за ўзлётна-пасадачную паласу. Варта адзначыць, што для гэтых пілотаў сённяшнія манеўры сталі баявым хрышчэннем, усе яны адпрацоўвалі пасадку на трасу ўпершыню.

Аляксандр Караў, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА ПС Беларусі - начальнік авіяцыі Беларусі:

"У нас ідзе планавая падрыхтоўка, мы рыхтуем пілотаў да выканання такіх задач. Не адных і тых жа, што яны адпрацавалі. І ўвесь час гэта выконваюць на паказ, а гэта штораз выконвае чыста практычную мэту - падрыхтаваць новых лётчыкаў да выканання такога элемента, як пасадка на аэрадромны ўчастак дарогі. У выпадку калі патэнцыйны праціўнік захоча вывесці аэрадром са строю, нам дазволіць гэта выканаць, такіх участкаў у нас хапае".

Акрамя таго, у вучэннях задзейнічалі і сухапутныя сілы. Паводле легенды, байцы сіл спецаперацый адбілі атаку на аэрадромны ўчастак дарогі пры падтрымцы верталётнай авіяцыі.