Беларускія вайскоўцы завяршаюць падрыхтоўку да ўдзелу ў Армейскіх міжнародных гульнях

14 июля 2022

Да стартаў гатовыя. Беларускія вайскоўцы завяршаюць падрыхтоўку да ўдзелу ў Армейскіх міжнародных гульнях. На палігоне Даманава прайшлі кантрольныя заняткі з экіпажамі каманд конкурсаў "Танкавы біятлон" і "Сувораўскі націск". Вайскоўцы выдатна выступілі на трэніроўках, што гаворыць аб медальных амбіцыях. Тым часам частка беларускай зборнай ужо адпраўляецца да месца правядзення спаборніцтваў. 

Старт Гульняў 13 жніўня. Удзельнікі будуць спаборнічаць па 36 дысцыплінах, з якіх дзве ўпершыню - гэта конкурс чыгуначных войскаў "Сталёвая магістраль" і "Спецыяльны рывок" сярод спецыялістаў транспарціроўкі боепрыпасаў. Геаграфія мерапрыемства пашырыцца да 15 краін. Сёлета  Гульні ўпершыню пройдуць і ў Заходнім паўшар'і - адзін з конкурсаў на сваёй тэрыторыі рыхтуецца прыняць Венесуэла.