Беларускія вайскоўцы вярнуліся з Казахстана

24 октября 2017

Беларускія вайскоўцы вярнуліся з Казахстана пасля чарговага этапу вучэнняў "Непарушнае братэрства". Былі адпрацаваныя навыкі пры падрыхтоўцы міратворчых аперацый, кіраванне падраздзяленнямі сіл АДКБ, рашэнні задач па лакалізацыі канфлікту. У інтарэсах міратворцаў актыўна працавала авіяцыя, уключаючы беспілотныя апараты. Таксама прыцягваліся падраздзяленні псіхалагічнай барацьбы і інфармацыйнага супрацьборства.

Упершыню падобныя манеўры саюзнікі па АДКБ правялі пяць гадоў таму ў Казахстане. Пасля "Непарушнае братэрства" штогод прымалі Расія, Кыргызстан, Арменія, Беларусь.